Каля 70 кліматычных актывістаў у аўторак сабраліся каля кар'ера буравугальнай шахты Гарцвайлер і былі ачэпленыя паліцыяй. Калі яны рушылі да кар'ера, паліцыя ўжыла спецсродкі.

Тунберг была ў гэтай групе дэманстрантаў. На фотаздымках відаць, што пазней яе забралі супрацоўнікі паліцыі. Фатограф агенцтва dpa заўважыў, што Тунберг спынілі трое паліцэйскіх за 50 метраў, каб правесці асабісты надгляд.

Вядомую на ўвесь свет кліматычную актывістку бачылі незадоўга да гэтага на дэманстрацыі ў абарону клімату, якая пачалася ў суседняй вёсцы Каенберг. Па паведамленнях паліцыі, людзі адкалоліся ад гэтага пратэснага шэсця і накіраваліся да Лютцэрата і кар'ера. Гэта і прывяло да сутыкненняў з паліцыяй.

Сітуацыя ў вёсцы Лютцэрат абвастрылася ў пачатку месяца. Напярэдадні адбыўся знос выселенай вёскі ў сувязі з планамі канцэрна RWE пашырыць адзін з найбуйнейшых буравугальных разрэзаў Германіі Гарцвайлер.

Жыхары Лютцэрата даўно ўжо пакінулі гэты былы населены пункт, атрымаўшы кампенсацыі ад канцэрна. Замест іх там з'явіліся экалагічныя актывісты.

Згодна з пастановай судоў некалькіх інстанцый, вёска павінна быць цалкам вызваленая ад людзей да канца студзеня. Аднак экаактывісты, якія на працягу студзеня перакрывалі дарогі да Лютцэрата, барыкадаваліся ў апусцелых дамах і падпальвалі агароджы.

На гэтым тыдні паліцыя пачала аперацыю па выправаджванні актывістаў і зносе будынкаў. У RWE адзначаюць, што выкарыстанне тэрыторыі Лютцэрата «неабходнае, каб гарантаваць надзейнае забеспячэнне электрастанцый палівам у разгар энергетычнага крызісу».

Чытайце таксама:

Энергакрызіс прымушае еўрапейскія гарады эканоміць электрычнасць. Даследчыкі знайшлі некалькі плюсоў у гэтым

Сонечная энергетыка ў Германіі: усё больш сонца, панэляў і інвестыцый

Вулканічная зіма на доўгія месяцы? Гэта можа нас чакаць

Клас
16
Панылы сорам
3
Ха-ха
17
Ого
7
Сумна
3
Абуральна
5