«Ужо некалькі разоў пасля выпіскі з медчасткі бралі кроў з пальца на аналіз. Як я разумею, застаецца завышанай СОЭ. Сёння рабілі «кантрольную» флюараграфію, у тым ліку асобны здымак правага лёгкага.

Звычайная тут сітуацыя — адна «рука» неўзабаве пасля хваробы саджае ў ШІЗА, а потым у камеру з мокрым ад столі да нізу кутам, а другая лякуе ад наступстваў. І піша даведкі, што магу быць у ШІЗА» — з ліста Мікалая ад 05.01.23.

А я то гадала, навошта было яго пасля хваробы пераводзіць у іншую камеру? Верагодна, старая не адпавядала высокім стандартам гэтай установы. Ды і сем сантыметраў нечага вартыя ж.

P. S. Зараз Мікалай ізноў у ШІЗА», — напісала Марыя Адамовіч.

66-гадовы Мікалай Статкевіч асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, тэрмін адбывае ў глыбоцкай калоніі ў адзіночнай камеры.

Чытайце таксама:

«Апельсінам развітаўся са старым годам, а гранатам сустрэў новы». Як правёў святы Мікола Статкевіч

Статкевіча перавялі ў «больш прасторную» камеру. Яна на 7 сантыметраў шырэйшая за папярэднюю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
6