Мяжа Казахстана і Расіі. Фота: Wikimedia Commons

Мяжа Казахстана і Расіі. Фота: Wikimedia Commons

Пачынаючы з 27 студзеня, грамадзянам краін Еўразійскага эканамічнага саюза — Расіі, Беларусі, Арменіі і Кыргызстана — будзе дазволена знаходзіцца ў Казахстане не больш за 90 дзён на працягу кожнага перыяду ў 180 дзён. Калі гэты тэрмін будзе перавышаны, замежнік, які выехаў з краіны, патрапіць назад не зможа. Новыя правілы не будуць распаўсюджвацца на тых, хто атрымаў дазвол на часовае жыхарства.

Раней грамадзяне краін Еўразійскага эканамічнага саюза маглі выкарыстоўваць так званы «візаран», перасякаючы мяжу Казахстана раз на тры месяцы. Гэтага было дастаткова, каб абнавіць тэрмін легальнага знаходжання на тэрыторыі дзяржавы.

З пачатку расійскай шырокамаштабнай агрэсіі супраць Украіны Казахстан стаў адным з галоўных напрамкаў для грамадзян, якія пакідаюць Расію. Па інфармацыі МУС Казахстана, толькі пасля абвяшчэння мабілізацыі ў краіну прыбылі 400 тысяч расіян, 150 тысяч з якіх засталіся на тэрыторыі краіны, а дазвол на часовае жыхарства атрымалі толькі 36 тысяч чалавек.

Клас
8
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0