«Gruzin bistro — не чарговы грузінскі рэстаран. Gruzin bistro — гэта месца, дзе ствараюцца шэдэўры высокай грузінскай кухні, а таксама вашы любімыя стравы з грузінскім акцэнтам», — пішуць на сваёй старонцы ў інстаграме стваральнікі праекта.
Кіраўнікі новай установы: Давід Куст, які разам з братам Юрыем Кустам адкрывалі ў 2016 годзе першы грузінскі фаст-фуд @gruzin.by, і Антон Габец, які ў свой час курыраваў бары Madmen і «Перасмешнік», а таксама быў брэнд-шэфам Ayahuasca Social club. ⠀
У чацвер плануецца толькі закрытая дэгустацыя страў для мінскіх блогераў, а для наведвальнікаў рэстаран расчыніць свае дзверы крыху пазней, у 20-х чыслах студзеня.
Чытайце таксама:
У Брэсце на месцы культавага грыль-бара «Карова» адкрываецца рэстаран беларускай кухні «Каза»
У Мінску адкрыўся гатэль Robinson City, які належыць Тапузідзісу
«Замест ОК16 адкрыюць танны супермаркет». Што стала з культавымі тусовачнымі месцамі Мінска





