Фота: vitalur.by
Па меры гатоўнасці крамы будуць адчыняцца з поўнай загрузкай асартыментам. «Санта Рытэйл» прыкладае максімальныя намаганні, каб хутчэй запусціць іх у працу, захоўваючы дзейны персанал кожнага гандлёвага аб'екта.
Інфармацыю пра тое, калі запрацуюць крамы «Віталюр» пасля «перазагрузкі», абяцаюць размясціць на сайце кампаніі.
Рознічная сетка «Віталюр» цяпер знаходзіцца ў працэсе завяршэння здзелкі аб перадачы сваіх крамаў рытэйлеру «Санта». Закрыць сетку «Віталюр» плануецца да канца студзеня, пасля чаго «Санце» пяройдуць 84 крамы «Віталюр». Перадачы маёмасці папярэднічалі праблемы ў «Віталюра» ў разліках з пастаўшчыкамі.
Чытайце таксама:
«Для падрыхтоўкі да новага адкрыцця спатрэбіцца тыдзень». У Мінску пачалі закрываць «Віталюры»
Уласнік «Віталюра» спрабуе выратаваць сетку, але выглядае, што кампанія перастане займацца рознічным гандлем
«Віталюр» можа ў хуткім часе збанкрутаваць. Некаторыя з рытэйлу толькі і чакаюць





