З'явілася магчымасць падаць заяўку на атрыманне будынка для беларускай школы 1—8 класаў навучання.

Дзеля гэтага трэба сабраць як мага больш подпісаў ад беларусаў, але менавіта тых, хто пражывае ў Варшаве.

На правядзенне кампаніі ёсць толькі тыдзень — з 16 па 21 студзеня.

Ініцыятарамі збору подпісаў выступаюць дабрачынны фонд Życie, Беларуская школа мастацтваў імя Міколы Равенскага і школа-сад для беларусаў замежжа «Я дома».

Дапамагчы ў зборы подпісаў можа кожны беларус, распаўсюдзіўшы інфармацыю пра гэта сярод сваіх сяброў і знаёмых беларусаў, якія жывуць у польскай сталіцы.

Подпісы можна пакінуць на пляцоўках:

  • дабрачынны фонд Życie ul. Jaworzyńska 8/7 (пн-пт 10:00-16:00
  • Музей вольнай Беларусі ul. Foksal 11, 00-327 Warszawa (аўторак/чацвер 16:00-20:00, субота/нядзеля 12:00-20:00)
  • Free Belarus Centre ul. Mokotowska 24 оф. 64, (паверх 3-і 19 і 20 студзеня, 10:00-18:00)
  • гандлёвы цэнтр Złoty Tarasy ul. Złota 59, 00-120 Warszawa (паверх 0, каля ўваходу ў кавярню Costa Coffee, толькі ў суботу 21 студзеня, 9:00-21:00)
  • офіс Руху беларускай салідарнасці ul.Hoża 41 m.2, 00-681 Warszawa (уваход у двор паміж крамай Żabka і аптэкай Doz, на дамафоне націсніце 2, першыя дзверы справа, з панядзелка па пятніцу, 12:00-19:00).

Можна нават сабраць подпісы самастойна. Трэба спампаваць бланк па спасылцы, сабраць подпісы беларусаў і прынесці бланк да нас ці да любога іншага пункта збору подпісаў. Можна ўпісаць і дзяцей, за іх подпіс ставіць бацька ці маці. Важна памятаць, што калі будзеце самі збіраць подпісы — не стаўце нумарацыю на бланках. Бланкі з подпісамі, сабранымі самастойна, можна пакідаць на тых жа пляцоўках, пазначаных вышэй.

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0