Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

32-гадовы хлопец пазнаёміўся з дзяўчынай у інтэрнэце. Дзяўчына яму спадабалася, а галоўнае, яму здалося, што сімпатыя была ўзаемнай. Яна сама напрасілася на сустрэчу: запрасіла хлопца на рамантычнае спатканне ў кавярні. У апошні дзень святаў хлопец сустрэўся з дзяўчынай, і яны пайшлі на вячэру ва ўстанову на Дзмітраўскай шашы, паведамляе тэлеграм-канал Baza.

Спачатку хлопца нічога не бянтэжыла: вечар у кампаніі дзяўчыны прайшоў непрыкметна. Здзіўленне з'явілася на яго твары ўжо ў канцы спаткання, калі афіцыянт прынёс рахунак за некалькі страў і напояў. Аказалася, што хлопец разам з сяброўкай пасядзеў на 28 тысяч расійскіх рублёў (каля 400 даляраў). У хлопца, вядома, не было такіх грошай, і ён адмовіўся плаціць па фантастычным рахунку, і тады афіцыянт літаральна раз'юшыўся.

Ён выхапіў тэлефон з рук хлопца, дастаў пісталет, перасмыкнуў затвор і накіраваў ствол хлопцу ў галаву, патрабуючы аплаціць рахунак. Хлопец пазычыў у знаёмых грошы і перавёў частку сумы, аднак гэта было не ўсё — і тады афіцыянт прымусіў яго напісаць распіску на астатнюю суму.

Са «спаткання» хлопец адразу пайшоў у паліцыю, а там хутка высветлілі ўладальнікаў падстаўной кавярні. Аператыўнікі затрымалі трох чалавек: таго самога афіцыянта, дзяўчыну і яшчэ аднаго падазраванага, які ўдзельнічаў у падмане хлопца.

Іх чакаюць крымінальныя справы за разбой і вымаганне.

Клас
17
Панылы сорам
41
Ха-ха
52
Ого
8
Сумна
1
Абуральна
5