Да канца 2022 года насельніцтва Кітая склала 1 411 750 000 чалавек, да канца 2021-га гэта лічба была большая на 850 тысяч. За мінулы год у краіне нарадзіліся 9,56 млн дзяцей і памерлі 10,41 млн жыхароў.

Апошні раз такое скарачэнне колькасці насельніцтва было зафіксавана ў Кітаі ў 1961 годзе ў перыяд вялікага кітайскага голаду. Эксперты ААН прагназуюць, што да 2050 года насельніцтва Кітая скароціцца на 109 млн чалавек, што больш чым у тры разы перавышае іх папярэдні прагноз у 2019 годзе, адзначае Reuters.

Агенцтва піша, што такі дэмаграфічны спад стаў вынікам палітыкі Кітая «адна сям'я — адно дзіця», уведзенай у перыяд з 1980 па 2015 год, а таксама высокіх коштаў на адукацыю, праз якія сем'і часта адмаўляюцца выхоўваць больш за адно дзіця.

Жанчын у рэпрадуктыўным узросце (улады Кітая вызначаюць, што ў гэтую катэгорыю ўваходзяць жанчыны 25—35 гадоў) за мінулы год стала менш на 4 млн.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0