У матэрыяле яна пералічвае прыклады пераследу беларускіх незалежных СМІ Аляксандрам Лукашэнкам і сілавікамі. Ціханоўская згадвае крымінальныя справы і суды над супрацоўнікамі Tut.by, журналістамі «Белсата» і іншымі.

«Па падліках Беларускай асацыяцыі журналістаў, за апошнія некалькі гадоў краіну пакінула больш за 400 журналістаў. І, прынамсі, 33 работнікі СМІ знаходзяцца за кратамі», — адзначыла Ціханоўская.

Яна таксама звярнула ўвагу на тое, што падтрымка Аляксандра Лукашэнкі мае вырашальнае значэнне для стратэгіі Расіі супраць Украіны. На яе думку, пакуль Лукашэнка выступае ў якасці сатэліта Уладзіміра Пуціна, «барацьба Украіны за свабоду будзе нашмат цяжэйшая».

«Адзін са спосабаў, як астатні свет можа дапамагчы цяпер, — гэта падтрымаць выгнаныя беларускія СМІ. На гэтым тыдні я сустракаюся з лідарамі сусветнага бізнэсу ў Давосе і заклікаю іх падтрымаць незалежныя беларускія газеты, лічбавыя выданні, радыёстанцыі і тэлеканалы даходамі ад рэкламы і падпіскі. Незалежныя СМІ — крыніца жыццёвай сілы дэмакратыі, і вельмі важна, каб грамадзяне Беларусі мелі доступ да фактаў. Альтэрнатыва ім — шматгадзінная лукашэнкаўская прапаганда, якая неаднаразова транслявалася ў дзяржаўных СМІ», — напісала Ціханоўская.

Яна падкрэсліла, што з нецярпеннем чакае дня, калі сапраўдная свабода СМІ вернецца ў Беларусь.

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2