Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Здарэнне адбылося 16 студзеня каля 19:20 на 17-м кіламетры трасы М4 Мінск — Магілёў.

«Кіроўца, асоба якога не высветленая, ехаў у кірунку Магілёва. Ён не справіўся з кіраваннем і наехаў на 61-гадовую жыхарку Магілёўскай вобласці, якая знаходзілася на праезнай частцы. У выніку ДТЗ жанчыну з атрыманымі траўмамі шпіталізавалі», — распавялі ў міліцыі.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць усіх, каму што-небудзь вядома аб здарэнні, патэлефанаваць па тэлефонах: 8 017 229-04-44, 8 029 677-60-65 або 102.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0