Фота: асабісты архіў

Фота: асабісты архіў

«Па-першае, у мяне паўсталі пытанні наконт празрыстасці фінансавання, і я пачала іх задаваць, але замест адказаў на свае пытанні я атрымала даволі сур'ёзную негатыўную рэакцыю.

А па-другое, пачалася вайна, і фонду трэба было вельмі сур'ёзна перапрафіляваць дзейнасць. У сітуацыі вайны мы не можам бегаць і прасіць дапамогі для апальных беларускіх спартсменаў: якая дапамога, калі з тэрыторыі нашай краіны ляцяць ракеты?

Або прасіць санкцыі супраць беларускага спорту — навошта, калі ўсе санкцыі пасля пачатку вайны ўводзяцца без усялякіх просьбаў? І марнаваць на бескарысныя рэчы энергію, на мой погляд, было бессэнсоўна.

А вось выдаткаваць яе на тое, каб у спартсменаў, якія апынуліся ў выгнанні, была магчымасць трэніравацца і выступаць. І гэта трэба было рабіць адразу, а не праз паўгода пасля пачатку вайны.

Мы калі прыехалі ў Польшчу, адразу сутыкнуліся з праблемай двайной дыскрымінацыі — атрымалі шмат зваротаў ад сем'яў, якія былі вымушаныя бегчы з Беларусі. Людзі беглі ад крымінальнага пераследу, часам хапалі толькі дзяцей і дакументы, таму што не было часу нават рэчы сабраць, лік ішоў на хвіліны. І вось гэтыя дзеці, якіх вырвалі з іх атачэння, са школ, са спартыўных секцый, у Польшчы пайшлі займацца спортам у тутэйшыя секцыі. А калі пачалася вайна, у палякаў таксама знесла дах, і яны сказалі: з беларускімі пашпартамі — прэч з секцый!

І вось уявіце сабе маральны стан гэтых дзяцей. Спачатку яны на радзіме — дзеці ворагаў народа, а праз трохі часу ў іншай краіне — суагрэсары.

І я адразу ж уключылася ў гэтую сітуацыю. Мы размаўлялі з журналістамі, з чыноўнікамі, я тлумачыла праблему. Потым пасля сустрэч з супрацоўнікамі польскага Міністэрства спорту была нарэшце створаная рабочая група, якая займалася развязаннем гэтых праблем. І такія рабочыя групы трэба было ствараць у кожнай краіне. Але тут мы не сышліся ў меркаваннях з Апейкіным. Плюс недавер з-за фінансавай непразрыстасці, таму я проста сышла».

Герасіменя падзялілася, што, калі прыехала ў Польшчу, думала адкрыць там свой клуб.

«Але мне адказвалі, што ў іх працуюць толькі свае трэнеры, або што ўсе дарожкі ўжо занятыя арэндай на ўвесь сезон, або прапаноўвалі зусім нерэнтабельны час. І я вырашыла пакуль займацца індывідуальнымі трэніроўкамі», — расказала плыўчыха.

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
4