Аналітыкі партала чакаюць у 2023 годзе новае паскарэнне росту даходаў пенсіянераў.

Пенсіі з'яўляюцца другой па значнасці крыніцай даходаў хатніх гаспадарак краіны. У структуры сукупных даходаў хатніх гаспадарак у 3-м квартале вырасла доля пенсій і дасягнула 24,5%. Гэта адбылося на фоне зніжэння іншых відаў даходаў сям'і.

З 1 снежня адбыўся пералік працоўных пенсій. Па словах міністра эканомікі Аляксандра Чарвякова, сярэдні памер пенсіі па ўзросце за снежань перавысіў 670 рублёў. Гэта значыць, што пенсіі падняліся на 23,1% да ўзроўню снежня 2021 года.

Чытайце таксама:

Урад прапануе ўвесці змены па выплаце пенсій

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
19
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
4