Данецкі «Шахцёр» прадаў футбаліста ў «Чэлсі» за рэкордныя грошы
22-гадовы Міхаіл Мудрык перайшоў з украінскага клуба ў англійскі за $100 млн. Уладальнік «Шахцёра» Рынат Ахметаў у сваёй заяве з нагоды трансфера сказаў, што вылучае на дапамогу абаронцам Марыупаля і іх сем'ям 1 мільярд грывень (25 млн даляраў).
Кантракт Мудрыка з «Чэлсі» разлічаны на восем з паловай гадоў. Ён стаў самым дарагім украінскім футбалістам, абагнаўшы легендарнага Андрэя Шаўчэнку, які таксама гуляў за клуб з Лондана.
Раней Ахметаў аплаціў аперацыю ў ЗША абаронцу «Азоўсталі» Міхаілу Дзіянаву. Гэта дазволіла вайскоўцу адправіць на дабрачыннасць грошы, якія яму сабралі на лячэнне.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ