Як высветлілі ў ведамстве, да злачынства датычныя некалькі дзясяткаў расійскіх вайскоўцаў, сярод якіх: камандзір 52-га цяжкага бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка Алег Цімошын, камандзір авіяцыйнага атрада Аляксей Іваненка, начальнік штаба авіяцыйнай эскадрыллі Дзмітрый Галянкоў, штурманы Дзяніс Грыгор’еў і Дзінар Назыраў, а таксама інжынер Яўген Пацалуеў.
У выніку трапляння ў дом крылатай ракеты Х-22 14 студзеня загінулі як мінімум 40 чалавек, траўмы атрымалі 75.