Дзмітрый Палішэвіч. Фота: сацсеткі

Дзмітрый Палішэвіч. Фота: сацсеткі

Затрыманаму Дзмітрыю Палішэвічу 38 гадоў. Гарадзенец захапляецца рыбалкай. Вядома, што ён рэгулярна ездзіў у Польшчу на працу, займаўся будоўляй і ўнутраным аздабленнем будынкаў.

Мяркуючы па відэа сілавікоў, зробленым пад «крутую» музыку, чалавек выходзіць з кватэры з рукамі за галавой, а на яго навальваюцца некалькі ўзброеных службоўцаў. Пасля яны ж выводзяць яго з аўтобуса ў кайданках — у затрыманні ўдзельнічае не менш за 5 чалавек, у тым ліку адзін без зброі і ўніформы, імаверна, губазікавец.

Сілавікі сцвярджаюць, што мужчына нядаўна вярнуўся з Польшчы. Яму закідаюць пакіданне каментароў з абразамі Лукашэнкі і міліцыянтаў. Праўда, доказаў «віны» Дзмітрыя ў відэа няма — замест іх дэманструецца фота са Сцяпанам Пуцілам, імаверна, з Польшчы.

Дзмітрый і Сцяпан. Фота: сацсеткі

Дзмітрый і Сцяпан. Фота: сацсеткі

Ці заведзеная супраць мужчыны крымінальная справа, не вядома.

Клас
5
Панылы сорам
19
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
74