Гародніна

У снежні 2021 года кілаграм бульбы ў сярэднім па краіне каштаваў 1 рубель 37 капеек. Праз год цана ўпала да 96 капеек. Атрымліваецца, што за год бульба згубіла ў цане каля 30%.

Яшчэ больш значна знізілася цана на белакачанную капусту: 79 капеек супраць 1,82 рубля ў снежні 2021 года. Мінус 56%. 

Таксама заўважна патаннелі буракі з 1,35 рубля да 91 капейкі, або амаль мінус 32%. 

А вось свежыя агуркі і памідоры, наадварот, прыбавілі ў цане. Памідоры за год падаражэлі на 37% — з 5,25 рубля за кілаграм да 7,19 рубля, а свежыя агуркі на 20% — з 6,71 рубля да 8,02.

Кава з цукрам

Кілаграм кавы прыбавіў за год амаль 30%. 

У снежні 2021 года кілаграм кавы ў сярэднім па краіне каштаваў 34,41 рубля. У снежні 2022-га — 44,31 рубля.

Чай чорны байхавы прыбавіў за год 35% — з 40,20 рубля за кілаграм да 54,33. 

Цукар у снежні 2021-га каштаваў 1,7 рубля за кіло. За год яго цана вырасла да 2,55 рубля — плюс 50% за год. 

Фота: «Мінск-Навіны»

Фота: «Мінск-Навіны»

Сала, мяса, каўбаса

Кілаграм сала ў снежні 2021 года ў сярэднім прадаваўся па 13,70 рубля. У канцы 2022 года цана вырасла да 16,60 рубля (плюс 21%).

Свініна (частка без косці) падаражэла на 15% — з 12,46 рубля за кілаграм да 14,36 рубля.

Ялавічына (частка без косці) прыбавіла ў цане 14% у параўнанні са снежнем 2021 года. 19,06 рубля за кіло супраць 16,73 годам раней.

Вараная каўбаса падаражэла на 12% — з 8,18 да 9,26 рубля за кілаграм. 

Алкаголь

Гарэлка за мінулы год падаражэла на 14% з 17,24 да 19,65 рубля за літр. 

Ігрыстае віно прыбавіла ў цане амаль 25%. 

Жавальная гумка стала каштаваць больш на амаль 23%.

Адзенне

Згодна з афіцыйнымі данымі, мужчынскія джынсы ў снежні 2022 года ў сярэднім па краіне каштавалі 80,68 рубля, годам раней — 69,93. Гадавы прырост у цане каля 15%.

Прыблізна на столькі ж падаражэлі жаночыя курткі — са 146,57 рубля да 167,59 за адзінку. Гэта каля 14%. 

Амаль на 20 працэнтаў сталі даражэйшыя бюстгальтары — 36,46 рубля ў снежні 2022-га супраць 30,60 рубля годам раней.

Сродкі для мыцця

Сродак для мыцця посуду прыбавіў 50% да цаны снежня 2021 года. У сярэднім ён каштуе 10,77 рубля за літр супраць 7,14 годам раней.

Гаспадарчае мыла падаражэла на 23% — з 3,13 да 3,85 рубля за кавалак масай 400 грам.

Чытайце таксама: Рознічны гандаль у 2022 годзе ўпаў на 3,7 %

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3