«Цяпер цалкам афіцыйна вядома, што выдавецтва «Янушкевіч» пазбаўлена права выдаваць кнігі ў Рэспубліцы Беларусь.

Больш недальнабачнага, антыкультурнага, антыбеларускага кроку з боку Міністэрства інфармацыі ўявіць сабе было цяжка. Падзенне ў «Западно-Русскій край» ідзе поўным ходам.

Нічога ж не губляем, за намі Масква! У Беларусі дзеці і дарослыя не ўбачаць новых кніг пра Гары Потэра, Ведзьмара, Гаспадара Ледзянога Саду. Не будзе выданняў нобелеўскіх лаўрэатаў, бо ж менавіта дзякуючы нам загучалі па-беларуску такія «шкодныя» галасы Маркеса, Памука, Ісігура і Мюлер. Нашто жыхарам Беларусі шведскія і польскія дэтэктывы па-беларуску, фантастыка і фэнтэзі ад прызнаных майстроў жанру?

Адказна заяўляю, што ніводнай экстрэмісцкай кнігі мы не выдалі. Кожная наша кніга мае свае мастацкія, навуковыя і пазнавальныя вартасці, кожнай ганарымся. І, выдаючы іх, кіраваліся культурнымі прынцыпамі, ігнаруючы палітыку і ідэалогію.

Але культура — гэта не тое, што ўласціва ўладам і чыноўнікам у Беларусі, гэта для іх нешта незразумелае, таму небяспечнае.

Наша выдавецтва па-ранейшаму будзе выдаваць кнігі. Нішто не страчана. З’яўляюцца новыя магчымасці.<…>

А Міністэрства інфармацыі вітаем у гісторыі, у якую вы ўваходзіце ў які ўжо раз у вельмі непрывабным выглядзе», — напісаў Андрэй Янушкевіч.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
20