Працэс разгарнуўся пры канцы мінулага года і мае быць завершаны да 20 студзеня 2023-га, паведамляюць суразмоўцы «Нашай Нівы». 

Гэта патрабаванне Саўміна. 

Беларусамоўныя версіі ўжо займела большасць сайтаў дзяржаўных кампаній — ад будтрэстаў да МТЗ. 

Пры параўнанні архіўных старонак сайтаў з бягучымі бачна, што беларускай мовы раней не было. 

Праўда, абсалютная большасць кампаній падышла да задачы без душы і ўстанавіла кнопку аўтаматычнага гуглаўскага перакладу. 

Нам невядомая прычына прыняцця гэтага рашэння. Яно выглядае дэкаратыўным і нелагічным на фоне агульнага курсу на знішчэнне беларускай мовы і культуры ў лукашэнкаўскай Беларусі. 

Клас
16
Панылы сорам
3
Ха-ха
32
Ого
24
Сумна
0
Абуральна
4