Вікторыя Азаранка. Фота: БелТА
Так, Вікторыя Азаранка перамагла ў двух сэтах прадстаўніцу ЗША Сафію Кенін — 6:4, 7:6 (7:3).
Нагадаем, што Вікторыя выйгравала турнір у 2012 і 2013 гадах.
Аляксандра Сасновіч (38) таксама ў двух сэтах перамагла чэшскую тэнісістку Брэнду Фрухвіртаву (136) — 7:5, 6:2.
Пятая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка заўтра ў першым раўндзе сустрэнецца з чэшкай Тэрэзай Марцінцавай.
А вось Іллю Івашку не пашанцавала. У першым крузе ён саступіў нідэрландскаму тэнісісту Ботыку ван дэ Зандсхюлпу — 3:6, 6:3, 5:7, 3:6.





