У Дняпры ўжо 35 загінулых
У выніку расійскага ўдару па Дняпры загінулі ўжо 35 чалавек, сярод іх двое дзяцей. Пра гэта заявіў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Валянцін Разнічэнка.
Фота Evgeniy Maloletka / AP
Таксама 39 чалавек выратаваны, 75 — параненыя. Сярод параненых — 14 дзяцей.
Лёс яшчэ 35 жыхароў дома невядомы. Пошук людзей пад заваламі працягваецца.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ