На архіўным фота «Медыя-Палесся» можна бачыць, як выглядалі казармы на вайсковым аэрадроме ў Лунінцы да пачатку ваенных дзеянняў ва Украіне
Ва ўсіх, хто працуе на будоўлі, паводле інфармацыі выдання, забіраюць тэлефоны пры ўваходзе на аб'ект, таму зняць саму будоўлю няма магчымасцяў.
Уваход у казарму да будоўлі
Як расказаў «Медыя-Палессю» адзін з будаўнікоў, праца вядзецца пад наглядам узброеных людзей.
Матэрыялы і абсталяванне для казармы выкарыстоўваюцца самыя сучасныя. Таксама цалкам перабудаваная дарога пры ўездзе на вайсковую базу. Для пашырэння дарогі высякаліся векавыя лясы.
Вайсковы аэрадром у Лунінцы задзейнічалі падчас сумесных з Расіяй вучэнняў. На аэрадром прыбылі расійскія СУ-35, пазней — штурмавікі СУ-25см. На баявое дзяжурства заступілі ЗРК С-400 і «Панцыр-С».
Перад уварваннем расійскіх войскаў ва Украіну ў Лунінецкі раён прыязджаў Лукашэнка. Неаднаразова ў Лунінцы была заўважаная расійская вайсковая тэхніка. З мясцовага вайсковага аэрадрома рэгулярна ўзляталі самалёты, над галовамі жыхароў Лунінецкага раёна праляталі ракеты, а на чыгуначнай станцыі выгружалі боепрыпасы.





