Абарончыя збудаванні на былым прапускным пункце. Фота: «Украінская праўда»
«На поўначы актыўна будуем інжынерныя і фартыфікацыйныя збудаванні. Супрацьтанкавыя равы. Усе 229 сумесных кіламетраў з Рэспублікай Беларусь ўмацоўваюцца настолькі, каб расійскія войскі не змаглі прайсці ўглыб нашага рэгіёна. Калі ўлады Беларусі дадуць магчымасць ім пачаць наступ», — напісаў ён.
Коваль дадаў, што поўнач Ровенскай вобласці — гэта суцэльныя лясы і балоты.
«Толькі вар'ят адважыцца палезці ў гэты, як мы называем, «Палескі кацёл». Поўнач Ровеншчыны ператворыцца ў крывавыя балоты, калі Расія адкрые яшчэ адзін фронт з боку Беларусі», — выказаўся ён.
Кіраўнік Ровенскай вобласці: Беларусы — дакладна не рускія. І яшчэ рана ацэньваць іх ролю





