Марк Фейгін спытаў у Арастовіча, ці не было магчымасці ў Дняпры збіць ракету.

«Не, яе збілі, яна ўпала на падʼезд. Яна ўзарвалася, калі ўпала, — адказаў Арастовіч. — Акрамя таго, там праблема са зʼедлівым дымам. Гэта дакладная прыкмета Х22, таму што яна запраўляецца вельмі таксічным палівам. Мяркуючы па ўсім (тут яшчэ разбірацца і разбірацца), але можна выказаць здагадку, што таксічнае паліва стала дадатковым элементам паражэння».

Афіцыйнай інфармацыі наконт таго, што ракету, якая ўпала ў Дняпры, збіла ўкраінская СПА, не было.

Спікер Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат паведаміў, што ўдар па шматпавярховіку ў Дняпры Расія нанесла ракетай Х-22. Яе запусціў бамбардзіроўшчык Ту-22М3 з раёна Курска і Азоўскага мора. Гэтая ракета прызначаная для знішчэння авіяносных груп у моры.

Абноўлена. Камандуючы Паветранымі сіламі УСУ Мікалай Аляшчук заявіў, што ў іх няма агнявых сродкаў, здольных збіваць гэты тып ракет.

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
30
Абуральна
21