У Кіеве другі раз за раніцу абвясцілі паветраную трывогу, паведамляецца ў тэлеграм-канале гарадской ваеннай адміністрацыі. Улады заявілі пра ракетную атаку на сталіцу. Па словах мэра Віталя Клічко, выбухі прагучалі ў Дняпроўскім раёне горада. Ён паведаміў таксама, што ў Галасееўскім раёне на паўднёвым захадзе Кіева на нежылую тэрыторыю ўпалі абломкі ракеты, ніхто не пацярпеў.
Намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыла Цімашэнка паведаміў, што нападу падвергнуўся аб'ект крытычнай інфраструктуры. У ваеннай адміністрацыі горада гэта пацвердзілі.
Кіраўнік Офіса ўкраінскага прэзідэнта Андрэй Ярмак заклікаў жыхароў не ігнараваць сігналы трывогі.
У Дарніцкім раёне абломкам ракеты пашкодзіла аўтамабіль.
Паветраная трывога таксама абвешчаная ў Чарнігаўскай вобласці.