У каментарыі CityDog.io стваральнікі YouTube-канала расказалі, што галоўная мэта праекта — гэта «вывучаць гісторыю Беларусі па-беларуску, як бы гэта дзіўна ні гучала».

«Пасля пэўных падзей шмат сем’яў расцерушыла з родных гнёздаў па свеце. Часта дзеткі не маюць магчымасці вывучаць гісторыю Беларусі ў тых школах, дзе яны апынуліся. А ведаць сваю гісторыю, мы лічым, фундаментальна важна для сваёй адметнасці і ідэнтычнасці. Таму мы з сябрамі-аднадумцамі сабраліся і вырашылі рабіць гістарычны праект на роднай мове, які будзе месціцца на YouTube», — дзеляцца аўтары.

Па словах каманды, мэтавая аўдыторыя праекта — у першую чаргу дзеткі, якія апынуліся па-за межамі краіны і не маюць належнай магчымасці вывучаць гісторыю Беларусі. Але аўтары відэаўрокаў спадзяюцца, што і вучням у беларускіх школах будзе цікава далучыцца.

«Хочам дагрукацца і да настаўнікаў, якія працуюць у школах. Верым у тое, што наш унёсак дапаможа ім разнастаіць іх выкладанне матэрыялу», — спадзяюцца аўтары YouTube-канала.

Далучыцца да праекта можна ў інстаграме і на ютубе, тым больш што каманда вельмі чакае зваротнай сувязі, прапаноў і водгукаў:

«Хто ведае і паважае гісторыю, мае будучыню. Таму, як той казаў, палец уверх, цісні званочак і не забывайся падпісацца на нашу старонку. І шчасця вам будзе ад мора да мора».

Чытайце таксама:

Паглядзіце, якая прыгажосць! Беларус атрымаў «золата» ў прэстыжным брытанскім конкурсе за дызайн упакоўкі піцы

Памятаеце, Андрусь Горват з сябрамі набылі замак? Тут класны спосаб іх падтрымаць

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1