Член Савета Рэспублікі і рэктар Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Алег Дзьячэнка днямі выказаў такі крэатыўны падыход:
«Гэтыя людзі павінны стварыць дастойны плод пакаяння. За мяжой яны павінны зрабіць крокі насустрач нашай краіне. Якія гэта могуць быць крокі? Яны могуць прыняць удзел у мерапрыемствах за мяжой у падтрымку нашай дзяржавы. Яны крычалі пра ўвядзенне санкцый. Хай цяпер папрацуюць на тое, каб зняць гэтыя санкцыі».
Некалькі беларусак у Беластоку прынялі гэтыя словы блізка да сэрца і выступілі з заявай:
«У адказ на прапанову прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі правесці акцыю дзеля хутчэйшага вяртання беглых дадому мы звяртаемся да еўрапейскіх палітыкаў: «Патрабуем выкарыстаць усе свае магчымасці, каб Лукашэнка як мага хутчэй з’явіўся ў Гаазе і прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі зняцця санкцый з яго. Вольныя беларускі Беластока».
Пасля таго яны выйшлі на вуліцу з пікетам, на які прынеслі і «плод пакаяння».





