Аляксандр Чабатар. Фота: сацсеткі
Мужчыну 34 гады, ён мінчук. У відэа сілавікоў мужчына кажа, што працуе інжынерам-праграмістам ва ўстанове адукацыі — калі верыць яго сацсеткам, гэта Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.
Згодна з тым, што кажуць сілавікі, ён публікаваў у каментарах свае меркаванні пра сітуацыю ва Украіне. Мяркуючы па апублікаваных скрыншотах, нічога радыкальнага там няма. Да прыкладу, мужчына кажа, што многія беларусы падтрымліваюць Украіну, а загінулыя рускія салдаты з'яўляюцца акупантамі на чужой зямлі, таму іх не надта шкада.
Ягоны тэлеграм-акаўнт быў зусім неабаронены — па ім лёгка знаходзіцца нумар тэлефона і старое прывязанае фота.
Невядома, ці заведзеная на Аляксандра крымінальная справа.
Лукашысты і іх сілавыя структуры паслядоўна падтрымліваюць агрэсію Расіі супраць Украіны. Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што вайна «працягнецца тры-чатыры дні» і скончыцца паразай Украіны. Расійскія войскі ажыццявілі спробу захопу Кіева з тэрыторыі Беларусі пад прыкрыццём беларуска-расійскіх вучэнняў. Любыя антываенныя выступы ў Беларусі жорстка караюцца. За антываенныя ці праўкраінскія выказванні ў краіне затрыманыя, імаверна, ужо некалькі тысяч чалавек.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Чытайце таксама:
Колькі трэба ўзброеных сілавікоў, каб затрымаць аднаго чалавека з паднятымі рукамі?
Затрымалі беларуса, які вярнуўся з-за мяжы, — за каментары з 2020 года. Расказваем, як яго знайшлі
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць





