Фота ілюстрацыйнае
Збор уводзіцца да 1 студзеня 2025 года, ягоная стаўка складзе 1 базавую велічыню — 37 рублёў.
Ад выплаты збору ў брэсцкім рэгіёне вызваляюцца транспартныя сродкі, на якіх едуць:
- асобы, якія выязджаюць пасля пахавання ў Беларусі членаў сям'і і блізкіх сваякоў (пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў);
- іншаземцы, якія выязджаюць пасля знаходжання ў санаторыях і здраўніцах Беларусі (пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў);
- іншаземцы і асобы без грамадзянства, якія едуць па дакументах, што пацвярджаюць ступень цяжару і выяўленасці абцяжаранняў фізічнай актыўнасці і ўдзелу (75-100%);
- дэпартаваныя з Беларусі асобы;
- іншаземцы і асобы без грамадзянства, для якіх устаноўлены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь і выезду з яе ў сувязі з правядзеннем Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», пры наяўнасці арыгінальных або электронных білетаў на мерапрыемствы;
- грамадзяне Беларусі, якія накіроўваюцца за яе межы для атрымання медыцынскай дапамогі (пры наяўнасці дакументаў).
Раней паведамлялася пра ўвядзенне аналагічных збораў у Віцебскай і Гродзенскай абласцях.
Чытайце таксама:
Гродзенская вобласць увяла збор за перасячэнне мяжы





