Паводле Канавалава, пачынаючы з лютага да такіх людзей плануюць прымяніць абмежаванні па выездзе за мяжу і, «магчыма, яшчэ якія-небудзь абмежаванні».






Ваенны камісар Брэсцкай вобласці Алег Канавалаў пракаментаваў сітуацыю з кампаніяй па зверцы звестак вайсковаабавязаных, якая нядаўна афіцыйна нібыта скончылася. Сярод іншага ён згадаў, якія штрафныя санкцыі плануецца прымяніць да тых, хто ў ваенкаматы не з'явіўся.