У якасці абвінавачаных па крымінальнай справе праходзяць 18 чалавек: Вадзім Пракоп'еў, Дзяніс Хаміцэвіч, Ігар Чамякін, Віталь Вайцяховіч, Анастасія Вайцяховіч, Уладзіслаў Вайцяховіч, Вольга Вайцяховіч, Сяргей Лісоўскі, Аляксей Міхайлаў, Дзмітрый Невяркевіч, Эдуард Пястрак, Вольга Петух, Мікалай Рой, Уладзімір Савянкоў, Сяргей Сакалоў, Дзяніс Філончык, Павел Чыхінскі і Пётр Юркевіч.

У адносінах да ўсіх абвінавачаных прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту (у дачыненні да Вадзіма Пракоп'ева, Дзяніса Хаміцэвіча і Ігара Чамякіна — завочна).

Абвінавачаным закідаюцца цяжкія крымінальныя артыкулы, сярод якіх тэрарызм, незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, незаконны абарот моцнадзейных ці атрутных рэчываў, змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады, заклікі да санкцый, гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, злоўжыванне ўладай ці службовым становішчам і г.д.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11