CNN: Украінскія вайскоўцы адыходзяць з Салядара
Журналісты амерыканскага тэлеканала сталі сведкамі гэтага. Група CNN, размешчаная за чатыры кіламетры ад Салядара, бачыла днём 13 студзеня, як «украінскія сілы перапраўлялі войскі з горада, што выглядала як арганізаваны адвод войскаў».
Журналісты адзначылі, што адступленне ўкраінскіх войскаў не выглядала панічным.
Заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын 11 студзеня заявіў, што байцы гэтай структуры занялі горад. Мінабароны РФ паведаміла аб захопе Салядара 13 студзеня. Украінскі бок раніцай 13 студзеня казаў, што баі ў горадзе працягваюцца.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ