Палітвязню прызначылі яшчэ чатыры месяцы пазбаўлення волі і змянілі яму рэжым адбыцця пакарання з узмоцненага на строгі.

У ліпені 2022 года Андрэя па прыбыцці ў ваўкавыскую калонію № 11 закінулі ў ШІЗА на 10 сутак. Цяпер стала вядома, што 17 студзеня ў судзе Ваўкавыскага раёна палітвязня зноў будуць судзіць па арт. 411 КК. Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Сяргейка. 

Гэта першы выпадак, калі палітвязня будуць судзіць паводле гэтага артыкула другі раз запар.

Агулам за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы» ўжо асуджана не менш за 15 палітвязняў.

Падтрымайце палітвязня: ПК №11, 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Андрэй Уладзіміравіч Навіцкі

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4