Злева — тое, што стала з «выставай», справа — адзін з твораў, які там вісеў. Фота: сацыяльныя сеткі
У Магілёве шукаюць новыя спосабы данясення да насельніцтва дзяржаўнага светапогляду.
12 студзеня падкантрольныя ідэолагам СМІ паведамілі пра «імправізаваную карцінную галерэю», якую нібыта разгарнуў па сваёй ініцыятыве «неабыякавы мастак» у цэнтры горада. Як сцвярджалася, ён паказаў у сваіх творах «уласнае стаўленне да геапалітычнай сітуацыі ў свеце і наглядна прадэманстраваў палітычную абстаноўку ў нашых суседзяў».
Ад «твораў неабыякавага мастака» магілёўцы пакінулі толькі скотч, якім карцінкі былі прымацаваныя. Фота: сацыяльныя сеткі
Працы «мастака» выглядалі скапіяванымі з палітычных шаржаў часоў сталінізму і гумарыстычнага часопіса «Вожык».
За савецкім часам ідэолагі такімі карцінкамі высмейвалі парадкі ў краінах Захаду, а тым часам савецкія людзі з ахвотай спажывалі іх прадукцыю і зайздросцілі дастатку жыхароў. Што высмейваюць імі лукашысты незразумела, бо ў суседняй краіне вайна і ў ёй гінуць людзі.
Адна з карцін «неабыякавага мастака». Фота: сацыяльныя сеткі
Галерэя «неабыякавага мастака» правісела на агароджы стадыёна «Спартак» да цемнаты. Увечары магілёўцы «творы» пазрывалі.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Як захаваць у сабе агонь чалавечнасці? Чаму нас вучыць літаратура постапакаліпсісу. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча
«Дзікаватыя, панурыя, шукаюць жонак». Жыхары Асіповічаў пра расійскіх вайскоўцаў
Каліновец Кабанчук: Беларусам трэба рыхтавацца да горшага, але наступ з Беларусі пакуль немагчымы





