У сезоне 2023 года «Крумкачы» плануюць удзельнічаць у мінскім дывізіёне другой лігі. Згодна з планам каманда выйдзе з адпачынку ў сярэдзіне лютага, паведамляе клуб у сацсетках.
Тытульным партнёрам НФК «Крумкачы» на сезон стане ПКТАА «Фамар».
У мінулым сезоне «Крумкачы» занялі другое месца ў першынстве ў сваім дывізіёне і, хоць саступілі ў фінале плэй-оф, але атрымалі пуцёўку ў першую лігу. Але сёлета ў першай лізе яны не згуляюць.





