Фота: KOSTIANTYN LIBEROV, AP
ЗША і Нямеччына далі найноўшыя сістэмы СПА Patriot. Францыя, Вялікабрытанія, Польшча і зноў жа ЗША і Германія ўхвалілі адпраўку рознай бранятэхнікі.
Гэта звязана з тым, лічаць карэспандэнты NYT, што для падрыхтоўкі да магчымага вясновага наступу расійскай арміі ва Украіны застаецца зусім невялікае акно, і на Захадзе гэта добра ўсведамляюць.
Галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны нядаўна заявіў, што для поўнага авалодання ініцыятывай на полі болю ўкраінскім войскам патрэбна каля 300 цяжкіх танкаў заходняга ўзору і каля 600 адзінак іншай бранятэхнікі.
На думку амерыканскага выдання, імаверна, цяпер мы назіраем першы этап выканання гэтага запыту.





