«Ноч у Салядары была гарачай, працягваліся баі», — напісала яна ў тэлеграме раніцай 13 студзеня.
Па словах Маляр, Расія кінула на данецкі кірунак «ледзь не ўсе асноўныя сілы» і трымае высокую інтэнсіўнасць наступу.
«Нашыя байцы адважна спрабуюць утрымаць абарону. Гэта складаны этап вайны, але мы ў гэтай вайне пераможам. Сумневу няма», — дадала Маляр.





