Вячаслаў Валодзін. Фота: Дзярждума
«Знаходзячыся за мяжой, здаюць у арэнду нерухомасць, працягваюць атрымліваць ганарары за кошт расійскіх грамадзян. Пры гэтым дазваляюць сабе публічна ліць бруд на Расію, абражаюць нашых салдат і афіцэраў. Адчуваюць сваю беспакаранасць, мяркуючы, што правасуддзю да іх не дацягнуцца», — напісаў Валодзін у сваім тэлеграм-канале.
З ягоных слоў, публічныя заявы эмігрантаў у падтрымку Украіны «могуць быць расцэненыя як заклікі да экстрэмізму, рэабілітацыя нацызму або дыскрэдытацыя Узброеных Сіл».
Адпаведныя артыкулы Крымінальнага кодэкса Валодзін прапануе дапоўніць пунктам аб канфіскацыі маёмасці ў Расіі.
Ідэю Валодзіна падтрымаў кіраўнік камітэта Савета Федэрацыі па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржбудаўніцтве Андрэй Клішас, ён таксама заявіў, што неабходныя змены ў Крымінальным кодэксе, паведаміла ТАСС.
«Такі падыход магчымы, але неабходныя фармулёўкі складу крымінальнага злачынства, трэба ўнесці адпаведныя папраўкі ў Крымінальны кодэкс», — сказаў Клішас.





