Першы раз Джонсан наведаў Кіеў у красавіку

Першы раз Джонсан наведаў Кіеў у красавіку

Звесткі пра запланаваны візіт Джонсана газеце Times пацвердзілі і ўкраінскія крыніцы, аднак яны адзначылі, што ў іх няма канкрэтнай інфармацыі пра дату паездкі. У Кіеве пры гэтым нагадалі, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і Джонсан лічаць адзін аднаго сябрамі.

Па даных Times, падчас візіту Джонсан мае намер заклікаць заходніх партнёраў Украіны і далей аказваць ёй вайсковую і гуманітарную падтрымку.

Guardian паведамляе, што ўрад Вялікабрытаніі не ведаў пра планы Джонсана наведаць Кіеў, аднак там не стануць пярэчыць такой паездцы, і экс-прэм'ер можа атрымаць для яе дзяржаўную ахову.

Пры гэтым аўтары публікацыі цытуюць некалькіх высокапастаўленых членаў Кансерватыўнай партыі, якія не надта задаволеныя намерам былога прэм'ера здзейсніць візіт у Кіеў. Яны лічаць гэта самарэкламай Джонсана і асцерагаюцца, што паездка некалькі адцягне ўвагу ад намаганняў цяперашняга кіраўніка ўрада Вялікабрытаніі Рышы Сунака.

Джонсана лічылі адным з самых адданых прыхільнікаў Украіны на міжнароднай арэне, і менавіта ён дапамог скаардынаваць заходнюю падтрымку Кіева. Джонсан быў першым заходнім лідарам, які наведаў Украіну пасля пачатку расійскага ўварвання.

Рышы Сунак таксама пабываў у Кіеве ў лістападзе мінулага года, неўзабаве пасля свайго прызначэння на пасаду прэм'ер-міністра.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0