Кіраўнік «Васьмінога» Аляксей Канстанцінаў паведаміў, чым ён будзе займацца:
«Будзе створаная лічбавая платформа і серыя анлайн-курсаў, арыентаваных на аўдыторыю ўнутры краіны і па-за межамі. Мы будзем падтрымліваць адукацыйныя ініцыятывы ад удзельнікаў, якія жывуць у Беларусі».
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова пракаментавала неабходнасць праекта:
«Галоўныя праблемы школьнай адукацыі — недастатковая ўвага да беларускай мовы і культуры, прасоўванне скажонага ўяўлення пра гісторыю. Праект будзе спрыяць засваенню дзецьмі разнастайных ведаў пра Беларусь, культываваць здольнасці самастойнага мыслення».





