У Гомелі 10-гадовая дзяўчынка зламала нагу падчас катання на цюбінгу
Здарэнне адбылося на Рэчыцкім праспекце, паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал.
10-гадовая дзяўчынка спускалася на цюбінгу з ледзяной горкі і ўрэзалася ў дрэва.
Медыкі дыягнаставалі ў дзіцяці закрыты пералом правага сцягна са зрушэннем.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ