Фота: AP

Фота: AP

Картаполаў — не проста дэпутат, ён былы намеснік міністра абароны Расіі і аўтар некалькіх паправак у законы аб вайсковай службе, унесеных у Дзярждуму летась (некаторыя прынятыя) і звязаных з вайной супраць Украіны.

Змяніць рамкі прызыўнога ўзросту 21 снежня прапанаваў міністр абароны Сяргей Шайгу — гэта адна з яго ініцыятыў па рэформе арміі, з якімі Шайгу выступіў перад прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным на штогадовай калегіі Мінабароны. Даслоўна міністр сказаў: «паэтапна павялічыць узрост прызыву грамадзян з 18 да 21 года, а гранічны — павысіць да 30 гадоў».

Цяпер дэпутат Картаполаў кажа аб пераходным варыянце, пры якім павелічэння ніжняй мяжы пакуль не будзе, а гранічнага — будзе (хоць папраўкі аб змене узроставых межаў яшчэ не ўхвалены і нават не ўнесены).

На першым часе будуць прызываць «па змешаным тыпе» — гэта значыць, людзей ад 18 да 30 гадоў. Поўны ж пераход да новай сістэмы, пры якой мінімальны прызыўны ўзрост будзе складаць 21 год, а гранічны — 30 гадоў, зойме ад аднаго года да трох, паведаміў Картаполаў.

Эксперты станоўча ацанілі саму ідэю прызываць у армію з 21 года, а павышэнне гранічнага ўзросту да 30 гадоў ўспрынялі насцярожана і звязалі з неабходнасцю забяспечыць расійскія войскі людзьмі ў кантэксце вайны супраць Украіны.

Картаполаў не хавае, што пашырэнне узроставых рамак неабходнае для вырашэння праблемы з колькасцю салдат: «умоўна кажучы, у падпарадкаванні ваенкамата знаходзяцца 100 чалавек ва ўзросце ад 21 года да 30 гадоў, якія не праходзілі ваенную службу і не мелі на тое дастатковых падстаў. А ваеннае заданне — 200 чалавек. Адпаведна, палову з іх складуць людзі ва ўзросце 18 гадоў, як і было раней, палову — людзі ад 21 года да 30 гадоў».

Акрамя змены прызыўнога ўзросту Шайгу прапанаваў Пуціну павялічыць колькасць вайскоўцаў да 1,5 млн чалавек. Пуцін прапановы Шайгу падтрымаў.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6