Выступленне ўжо фактычна адхіленага ад улады Нурсултана Назарбаева 18 студзеня 2022 года. Фота: The First President of the Republic of Kazakhstan Press Service via AP

Выступленне ўжо фактычна адхіленага ад улады Нурсултана Назарбаева 18 студзеня 2022 года. Фота: The First President of the Republic of Kazakhstan Press Service via AP

Гэты закон абвяшчаў Нурсултана Назарбаева лідарам нацыі (Елбасы) і забяспечваў яму пажыццёвыя прывілеі і гарантыі.

Рашэнне грунтуецца на выніках рэферэндуму ад 5 чэрвеня 2022 года, на якім было вырашана выключыць з Канстытуцыі пункт 4 артыкула 46 і іншых нормаў, якія ў тым ліку захоўвалі закон «Аб Першым Прэзідэнце Рэспублікі Казахстан — Елбасы».

Назарбаеў узначальваў Казахстан амаль 30 гадоў, з 1989-га, калі стаў першым сакратаром ЦК Кампартыі Казахстана. Ён пакінуў пасаду прэзідэнта Казахстана ў сакавіку 2019 года, паставіўшы сваім пераемнікам Касым-Жамарта Такаева. Але і сам, маючы статус Елбасы і займаючы пасаду старшыні Рады бяспекі, захоўваў у краіне вялікі палітычны ўплыў, многія яго нават успрымалі як сапраўднага, хоць і ценявога кіраўніка краіны.

Усё змянілася ў пачатку мінулага года, калі па Казахстане пракацілася серыя народных пратэстаў, адным з галоўных лозунгаў якіх было «Шал, кет!» («Стары, сыходзь!»). Такаеў задушыў выступленні дзе бізуном, а дзе пернікам. Але пры гэтым напоўніцу іх скарыстаў і дзеля таго, каб канчаткова пазбавіць уплыву свайго папярэдніка. Цягам усяго года Назарбаева, ягоных сваякоў і набліжаных асоб пазбаўлялі то аднаго, ці другога. Нарэшце чарга дайшла і да самога статуса «Елбасы».

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0