Фота: МНС

Фота: МНС

11 студзеня ў 8:57 ваўкавыскія выратавальнікі атрымалі паведамленне пра тое, што па вуліцы Жолудзева ў райцэнтры загарэўся школьны аўтобус. Падраздзяленні МНС накіраваліся да месца здарэння.

У салоне транспартнага сродку было трое дзяцей і дарослы. Кіроўца, убачыўшы загаранне ў маторным адсеку, спыніўся, высадзіў пасажыраў і пачаў самастойна збіваць полымя вогнетушыцелем. Тым часам педагог паведаміла пра здарэнне ў службу «101».

Байцы МНС прыбылі да месца і ліквідавалі ўзгаранне. Агонь пашкодзіў прыборную панэль, электраправодку і ўнутраную абшыўку аўтобуса. Людзі не пацярпелі.

Прычына здарэння высвятляецца. Верагодней за ўсё, да ўзгарання прывяло кароткае замыканне электраправодкі.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1