На гэта звярнула ўвагу газета The Times. Фатаграфія была зробленая летам на сустрэчы Джонсана (тады яшчэ прэм'ера) і Шэпса, які ў той час быў міністрам транспарту, з прадстаўнікамі амерыканскай кампаніі Virgin Orbit на фоне ракеты LauncherOne, піша РБК.

Гэтым разам міністр апублікаваў фота ўжо без былога прэм'ера, прымеркаваўшы здымак да першага ў гісторыі запуску ракеты на арбіту з тэрыторыі Вялікабрытаніі. Запуск не атрымаўся, ракета-носьбіт паветранага запуску LauncherOne не змагла вывесці на арбіту дзевяць міні-спадарожнікаў у інтарэсах розных кампаній і дзяржустаноў, у тым ліку брытанскага Міністэрства абароны і Нацыянальнага ўпраўлення ваенна-касмічнай разведкі ЗША (NRO).

Пасля таго як на адсутнасць Джонсана на фота звярнулі ўвагу карыстальнікі Twitter, Шэпс выдаліў допіс.

Клас
0
Панылы сорам
12
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0