Фота: vecteezy

Як сцвярджаюць крыніцы выдання The Economic Times, Пакістан ў гэтым месяцы плануе адправіць 159 кантэйнераў з боепрыпасамі ва Украіну праз марскі порт у Польшчы.

«Пакістанская суднаходная і брокерская фірма Project Shipping плануе адпраўляць боепрыпасы з порта Карачы ў порт Гданьска ў Польшчы ў другой палове студзеня», — паведамляе выданне.

Таксама паведамляецца, што судна пад назвай BBC Vesuvius будзе перавозіць 155-мм снарады, зарады M4A2, капсулы M82 і выбухоўнікі PDM.

За гэта Пакістан, па інфармацыі выдання, можа атрымаць украінскую дапамогу ў мадэрнізацыі сваіх верталётаў Мі-17. Украінская фірма, якая займаецца вытворчасцю авіяцыйных рухавікоў, а таксама прамысловых марскіх газавых турбін, дапамагае ў мадэрнізацыі пакістанскіх верталётаў.

Акрамя таго, пастаўшчык зброі DMI Associates, які базуецца ў Ісламабадзе, супрацоўнічае з абароннымі фірмамі ва Усходняй Еўропе для перадачы вайсковых замоў для ўкраінскіх вайскоўцаў.

Украіну і Пакістан звязваюць цесныя ваенныя і прамысловыя сувязі. Ісламабад закупіў больш за 320 украінскіх танкаў Т-80УД, а ў перыяд з 1991 па 2020 год Украіна заключыла з Пакістанам кантракты на пастаўку зброі на суму амаль 1,6 мільярда даляраў. Паведамляецца, што Ісламабад у тым ліку заключыў дамову з Кіевам на рамонт свайго парку танкаў Т-80УД коштам больш за 85 мільёнаў даляраў.

Летась Пакістан і Украіна дамовіліся аптымізаваць вайсковыя сувязі, асабліва ў галіне абароннай вытворчасці, падрыхтоўкі кадраў, контртэрарыстычнай дзейнасці і выведкі. Тады Пакістан таксама адыграў вырашальную ролю ў перадачы зброі ад імя Вялікабрытаніі Украіне.

Чытайце яшчэ:

«Вагнер» нібыта захапіў Салядар. Ва УСУ абвяргаюць, у Крамлі просяць чакаць афіцыйных звестак

ISW: Захоп Салядара не азначае акружэння Бахмута 

CNN: Расія скараціла інтэнсіўнасць артабстрэлаў, месцамі на 75%

Клас
32
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2