У ЗША прайшла 80-я цырымонія ўручэння прэміі «Залаты глобус». Стужка «Фабельманы» Стывена Спілберга стала лаўрэатам у катэгорыі «Найлепшы драматычны фільм».

Яна змагалася за ўзнагароду разам з фільмамі «Аватар: шлях вады» Джэймса Кэмерана, «Элвіс» База Лурмана, «Тар» Тода Філда і «Топ Ган: Мэверык» Джозэфа Касінскі. Пераможцу абвясціў рэжысёр Квенцін Таранціна.

Фільм «Фабельманы» заснаваны на ўспамінах Спілберга пра дзяцінства ў Арызоне і Каліфорніі.

Спіс іншых пераможцаў:

найлепшы фільм (мюзікл ці камедыя) — «Баншы Інішэрына»;

найлепшы рэжысёр — Стывен Спілберг («Фабельманы»);

найлепшы сцэнар — Марцін МакДонах («Баншы Інішэрына»);

найлепшы акцёр (драма) — Осцін Батлер («Элвіс»);

найлепшая актрыса (драма) — Кейт Бланшэт («Тар»);

найлепшы акцёр (мюзікл або камедыя) — Колін Фарэл («Баншы Інішэрына»);

найлепшая актрыса (мюзікл або камедыя) — Мішэль Еа («Усё ўсюды і адразу»);

найлепшы анімацыйны фільм — «Пінокіа Гільерма дэль Тора»;

найлепшы тэлесерыял (драма) — «Дом Дракона»;

найлепшы тэлефільм, серыял або міні-серыял — «Белы лотас».

У журы прэміі была беларуска Ірэна Кацяловіч.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1