Павіліёніс упэўнены, што дзеянні Лукашэнкі не зменяць пазіцыю Літвы ў дачыненні да беларускага народа.

«Мы заўсёды ведалі, што наш самы галоўны саюзнік у Беларусі — гэта беларускі народ. Я сам асабіста, будучы яшчэ дыпламатам, шмат працаваў па сітуацыі ў Беларусі, заўсёды адчуваў, што беларускі народ для мяне з усіх суседзяў на Усходзе найбліжэйшы. 

Многім беларусам сказаў, што калі мы пераможам агульнага ворага, з якім зараз разам працуе Лукашэнка, то ваша інтэграцыя ў Еўропу, калі вы гэтага захочаце, будзе адбывацца вельмі хутка. Вы ніколі не былі па-за Еўропай. За апошнія сто гадоў Расійская Імперыя вашу ідэнтычнасць усімі сродкамі раздрабляла. Калі вы ў ёй [імперыі] застанецеся, то вас проста не стане. Гэта была праграма Лукашэнкі ў самым пачатку, хаця ён спрабаваў граць ролю суверэна. Мы ведалі, што гэта хлусня», — расказаў ён.

Жыгімантас Павіліёніс мяркуе, што Лукашэнка не адправіць сваё войска ва Украіну. 

«Таму што гэтага не хоча не толькі народ, але і большасць беларускіх вайскоўцаў, яны не хочуць памерці. Беларускае войска ніколі не было моцным, Лукашэнка заўсёды інвеставаў у КДБ і ва ўнутраныя войскі.

Калі ён рызыкне гэта зрабіць, то мы закрыем самыя апошнія клапаны рэжыму, але не народу. Калі ён уступіць у вайну — гэта будзе апошні ўбіты цвік у яго труну. Мы, як і ўкраінцы, да ўсіх сцэнароў рыхтуемся. Бачым рухі Лукашэнкі і Пуціна, але разумеем, што беларускі народ супраць вайны. 

Гэтага злачынства ні мы, ні Еўропа, ні ўвесь цывілізаваны свет не даруе ніколі. Усе, хто ў гэтым удзельнічае, будуць персанальна пакараныя. А тыя, хто змагаецца супраць, заваююць сваё месца ў Еўропе. Беларусы павінны падняцца і заваяваць сваё месца ў Еўропе барацьбой супраць гэтага генацыднага рэжыму», — падсумоўвае ён. 

Чытайце таксама: 

«Трэба адмаўляцца ад таго, што 2,5 года не працуе». Прадстаўніца Кабінета па сацыяльных пытаннях Вольга Гарбунова расказала, чым зоймецца на гэтай пасадзе

Хто плаціць за міжнародныя візіты Ціханоўскай і ці ўсюды за ёй ходзяць беларускія спецслужбы?

Ці вінаватая Ціханоўская ў тым, што Лукашэнка не выпускае палітвязняў?

Клас
42
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
4