«Да апошняга спадзяваліся, што рашэнне будзе прынятае станоўчае і Сафію памілуюць. Але камісія па памілаванні, відаць, палічыла, што яна не вартая памілавання. Таму зараз будзем прасіць, каб яе адправілі адбываць пакаранне ў Расійскую Федэрацыю. У далейшым у яе будзе права звярнуцца да прэзідэнта Расіі з просьбай аб вызваленні яе ад адбыцця астатняй часткі пакарання», — сказаў адвакат.

Запыт на перадачу ў Расію падаць можа або сама Сафія, або яе сваякі. «Далей запускаецца дастаткова працяглая працэдура па яе пераводзе. Але для пачатку на гэта павінен пагадзіцца беларускі бок. Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што ён не супраць гэтага, таму будзем спадзявацца, што яе адправяць у Расію. Запыт мы пададзім у найбліжэйшы час. Але працэдура разгляду вельмі доўгая», — растлумачыў Гашынскі.

Чытайце таксама:

Сафіі Сапезе адмовілі ў памілаванні

Бацька Соф'і Сапегі пагасіў штраф па прысудзе дачкі. Цяпер яе могуць экстрадаваць у Расію

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
5