Кіраўніца нямецкага знешнепалітычнага ведамства заявіла пра новыя пастаўкі ўзбраення Украіне і іншых мерах яе падтрымкі.
«Ва ўсіх кутках Украіны, ад Харкава да Херсона і Кіева, людзі павінны ведаць, што яны могуць разлічваць на нашу салідарнасць і падтрымку. Яна ўключае далейшыя пастаўкі зброі, неабходнай для вызвалення сваіх суграмадзян, якія ўсё яшчэ пакутуюць ад расійскай акупацыі», — заявіла Бербак.
Нямецкай міністарцы паказалі разбураныя аб'екты жылой інфраструктуры Харкава, які знаходзіцца недалёка ад фронту і дагэтуль час ад часу падвяргаецца абстрэлам. Бербак падкрэсліла:
«Гэты горад — сімвал абсалютнага вар'яцтва расійскай агрэсіўнай вайны ва Украіне і бясконцых пакут, з якімі людзі сутыкаюцца штодня. Гэты горад таксама сімвал неверагоднай стойкасці і мужнасці ўкраінцаў».
Чытайце таксама:
Саюзнікі ўгаворваюць Нямеччыну дазволіць пастаўкі танкаў Leopard ва Украіну
«Нямеччына не дазволіла сябе шантажаваць»: канцлер Шольц у навагоднім звароце гаварыў пра вайну ва Украіне
Шольц: Нельга дазволіць Пуціну падзяліць свет на блокі і сферы ўплыву
Аналена Бербак: Лукашэнка зрабіў беларускі народ палонным гэтай вайны





