Дзяўчыну абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Судовы працэс распачнецца 19 студзеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Шабуня.
Спявачку затрымалі ў бары «Банкі-бутэлькі» на вуліцы Зыбіцкай напачатку жніўня пасля выканання твораў украінскага гурта «Акіян Эльзы». Той факт, што дзяўчына спявала песні на ўкраінскай мове, абурыў прапагандыстаў. Спачатку Мэрыем адбыла 30 сутак адміністрацыйнага арышту, а пасля супраць яе завялі крымінальную справу.
Таксама тады ж былі арыштаваныя і не выйшлі на волю дагэтуль уладальнік бара «Банкі-бутэлькі» Андрэй Жук і ягоная жонка Марыя.





